З Барысаўскай раённай арганізацыі БСДП (Грамада) распачалася падтрымка кампаніі па аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ - ХЕЛЬСІНКІ-2020.
Па ініцыятыве Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў) і барысаўчаніна Ігара Ледніка ініцыявана кампанія ХЕЛЬСІНКІ-2020 па аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ. Яна прадуглежвае змену перамоўнага фармату па Украіне з "менскіх пагадненняў" на Будапешцкі мемарандум у рамках Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы ЕС і Усходняга партнерства. Ігар Леднік суаўтар Сумеснай Дэкларацыі.
Інстытут звярнуўся з гэтай ініцыятывай да ўдзельнікаў Форума Свабоднай Расеі, які пройдзе ў бліжэйшым часе ў Вільні.
Перамоўшчыкам па Будапешцкім мемарандуме ад Беларусі павінна выступаць Рада БНР згодна з Віленскім мемарандумам "Аб захадах для забеспячэння незалежнасці Беларусі". Раней была прынята палітыка-прававая сістэма каардынатаў - Канстытуцыя-1994 і заключэнне Спецкаміссіі ВС-13 па рэферэндуме-1996.
Прашу падтрымаць ініцыятыву ХЕЛЬСІНКІ-2020! Дзеянні ў рамках дадзеннай кампаніі будуць правадзіцца пад эгідай стагоддзя БНР (#БНР100).
Аляксандр Абрамовіч, старшыня Менскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада)
- Салігорская арганізація БСДП (Грамада) падтрымлівае ініцыятыву “ХЕЛЬСІНКІ-2020”, Філеня Алег, старшыня Салігорскай арганізацыі БСДП (Грамада);
- Anatoli Yurevich: “Слуцкая раённая арганізацыя падтрымлiвае iнiцыятыву!”
Немає коментарів:
Дописати коментар